Жыхары Полацка патрабавалі спынення гвалту і беззаконня
Жыхары Полацка, як і многіх гарадоў Беларусь, патрабавалі сёння справядлівых выбараў і спынення гвалту і беззаконня.
Спачатку яны правялі мітынг перад будынкам райвыканкама. Палачанін Валеры Ханякоў у сваім выступе адзначыў, што пра фальсіфікацыю выбараў у Полацку сведчаць ужо адказныя чыноўнікі і нават дырэктары школ:
– Учора адзін з самых лепшых педагогаў, дырэктар школы №10 нашага горада Сяргей Мікалаевіч Стрычко выступіў з узрушаючай прамовай, ён сказаў праўду. І мы ўсе сёння тут сабраліся, каб казаць праўду.
Пасля мітынгу палачане прайшлі маршам па цэнтру горада, скандуючы «Жыве Беларусь!» і «Сыходзь!».
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя