Жыхары Прылук намагаюцца захаваць мясцовую школу



Рэарганізаваць да ўзроўню пачатковай школы – такім чынам вырашылі лёс сярэдняй адукацыйнай установы мясцовыя ўлады ў вёсцы Прылукі Берасцейскага раёну. Асноўная прычына закрыцця – немэтазгоднасць утрымання. У той жа час мясцовыя жыхары выступаюць за захаванне школы і лічаць праблемай навучанне сваіх дзяцей у іншым населеным пункце:

– У вёсцы жыхары катэгарычна супраць, каб дзеці ездзілі вучыцца ў вёску Страдзічы. Мы супраць яшчэ і таму, што Прылукі разбудоўваюцца. Хоць нас запэўніваюць, што больш не будуць даваць зямлю пад забудову. Кажуць, што дзяцей у нас мала нараджаецца. Але ў мінулым годзе ў нас правялі газафікацыю.

– Заўсёды дзецям, якія пераходзяць у іншую школу, складана псіхалагічна. Пытанне, як прымуць страдзічскія школьнікі дзяцей з Прылук?

З дапамогай актывістаў ініцыятывы „За наш горад” грамадзяне накіравалі зварот у раённы Савет дэпутатаў, Берасцейскі абласны выканаўчы камітэт і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце