Жыхары Скідзеля скардзяцца на смурод і малыя заробкі



Жыхароў Гародні заахвочваюць пераязджаць у горад спадарожнік – Скідзель. Для гэтага ўжо перавозяць з Гародні розныя прадпрыемствы і будуюцца новыя шматпавярховікі, многіх гарадзенцаў ставяць у чаргу па жытло, абяцаючы ім кватэры ў Скідзелі. Аднак самі жыхары невялічкага горада маюць вялікую колькасць праблем, звязаных з экалогіяй і невялікімі заробкамі.

– У большасці нашых землякоў, скідзельчан, галоўная праблема – што мы не бачым гэтага сярэдняга заробку па краіне, гэтых 6 мільёнаў. Гэта нейкая неверагодная лічба. У нас зарабатная плата 1,5-2 мільёны – гэта за шчасце.

– Пах такі, што немагчыма, можна атруціцца. Можна ўпасці. У каго слабое здароўе, у каго якія-небудзь хваробы з органамі дыхання – немагчыма. Нават здаровыя ледзь вытрымліваюць.

Ужо зараз у горадзе-спадарожніку пражываюць каля 15 тысяч жыхароў, а колькасць розных прадпрыемстваў перавышае дзясятак, сярод якіх цукровы завод, птушкафабрыка, завод медпрыпаратаў і масласырзавод. Мінаючы гэты горад па трасе Гародня – Менск кіроўцы і пасажыры адчуваюць непрыемны пах.

Беларускае Радыё Рацыя