Жыхары Ваўкавыска і Ліды першымі купяць навагоднія ялінкі
Першымі на Гарадзеншчыне навагоднія ялінкі змогуць купіць жыхары Ваўкавыскага і Лідскага раёнаў. У гандлі яны ўжо з’явяцца 18 снежня.
У Гародні ялінкавыя кірмашы адкрыюцца 21 снежня. А жыхары астатніх гарадоў і мястэчак Гарадзеншчыны навагоднія ялінкі змогуць купіць з 20 снежня.
Каштаваць навагодняя ялінка да 1 метра будзе 10 рублёў, да 1-2 метры – 13 рублёў, да 2-3 метры – 20 рублёў, 5-8 метраў – 55 рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя