Жыхары вёскі Кабакі не паразумеліся з газавікамі



Новы канфлікт паміж бярозаўскімі газавікамі і жыхарамі вёскі Кабакі ўзнік з-за непаразумення. Работнік арганізацыі не змог слушна патлумачыць, праз які час будзе праводзіцца дыягностыка пліт старэйшых за 10 год і чаму так дорага трэба плаціць, кажа жыхар вёскі Генадзь Кандрацюк:

– Кажу, дайце мне пастанову, хто гэтую суму прыдумаў, чыё гэта рашэнне. Паціскае плячыма – няма. Я прыгадаў ім тыя навучанні іхнія, калі з людзей дралі грошы.

Майстар унутраных газаправодаў Бярозамежрайгаза Андрэй Грыцук лічыць, што вяскоўцы проста не зразумелі і непакоіцца няма чаго, усё робіцца па закону, а калі прыедуць па заяўцы трох-васьці чалавек, то цана высокай не будзе, кажа Грыцук:

– Калі пліце больш 10 гадоў, трэба правесці дыягностыку гэтай пліты. Дыягностыка робіцца на тры гады. Пасля трох гадоў – зноў робіцца дыягностыка. Яшчэ раз праз тры гады. І пасля 20 гадоў пліта павінны быць заменена.

Вяскоўцы настроены супраць газавікоў агрэсіўна. Яны бачаць падвох у патрабаванні замены адразу ўсяго газавага абсталявання. Асабліва не могуць забыць навучанне абыходжання з газавым абсталяваннем, за якое прыйшлося вылажыць каля двухсот тысяч рублёў старымі грашыма, і гэта пасля 30-ці гадоў карыстання газавым абсталяваннем. Можна зразумець вяскоўцаў, усё вылілася ў вялікія сумы, а грошай няма.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя