Жыхары вёскі не вераць, што дажывуць да пенсіі
Жыхары вёсак Кабакі і Падкраічы лічаць, што пасля падвышэння пенсійнага ўзросту мала хто з калгаснікаў, асабліва мужчын, дажыве да пенсіі. Але ніхто не пытаў іх згоды. Таму да Указу аб падвышэнні пенсійнага ўзросту, падпісанага Аляксандрам Лукашэнкам 11 красавіка, вяскоўцы ставяцца адмоўна:
– Канешне, тыя, што ў канторах сядзяць, могуць і ў 65, і ў 70 гадоў пайсці. Яны могуць працаваць. А хто фізічна працуе, таму цяжка. Таму трэба на гэта звяртаць увгу, а не пагалоўна ўсім падвышаць пенсійны ўзрост.
– Чытаю ў інтэрнэце: палкоўнікам міліцыі захоўваецца пенсія ў 45 гадоў. Прабачце, то хто цяжэй працуе – калгаснік ці міліцыянер, седзячы ў кабінеце да пенсіі? Даяркі еле вытрымліваюць працуючы ўвесь час на нагах.
– Вёска напаўпустая. Што кіроўцы, што трактарысты жывуць мала.
– У нас на вуліцы Леніна мужчын амаль няма. Павыміралі.
Паводле падпісанага Указа, жанчыны пачнуць выходзіць на пенсію ў 58 гадоў, мужчыны ў 63.
Беларускае Радыё Рацыя