Жыхары вёскі Спорава напісалі ліст Аляксандру Лукашэнку



Жыхары вёскі Спорава, што ў Бярозаўскім раёне, падрыхтавалі ліст Аляксандру Лукашэнку, які ўзгаднілі на сходзе. Хутка мінае год, як яны змагаюцца за сваё возера з арандатарам з Баранавіч Анатолем Заблоцкім. “Які ў вёску прынёс толькі шкоду і бяду, і нічога добрага”, – менавіта так кажуць людзі:

– Мы ўжо зноў праводзілі сход, але ніякіх зменаў няма. Пачакаем адказу, што скажа прэзідэнт. Затым будзе бачна.

– Гэта нашая апошняя надзея. Таму што нашыя мясцовыя раённая і абласная ўлады ніякага руху не даюць у нашых пытаннях.

– Пісалі ў Генеральную пракуратуру з Менска, і ніякага толку.

– Заблоцкага мы не хочам. Усе ў нас тут супраць. Нічога добрага ён нам не робіць. Толькі правакуе варажнечу паміж людзьмі.

У сваім лісце людзі папярэдзілі Аляксандра Лукашэнку, што не прымуць удзел у прэзідэнцкіх выбарах, калі справа і надалей не вырашыцца на іх карысць. Прыгадаем, што на сходзе ў траўні спораўцы паабяцалі адмовіцца ад падпіскі на мясцовую газету “Маяк” за ілжывыя і абразлівыя, на іх думку, матэрыялы пра сітуацыю вакол возера. У чэрвені тыраж газеты зменшыўся больш, чым на 700 асобнікаў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя