Жыхары вёскі Жычын патрабуюць адрамантаваць дарогу
Жыхары вуліцы Лясной ў вёсцы Жычын Бярозаўскага раёна, што ў 18 кіламетрах ад Бярозы, не могуць дамагчыся рамонту сваёй вуліцы. Апошні раз яе рамантавалі самі жыхары 35 гадоў таму. А менавіта па ёй ідзе ўся калгасная тэхніка на палі. Вуліца не мае цвёрдага пакрыцця, уся ў ямах.
Калі начальства не шкадуе нас, кажуць вяскоўцы, то няхай бы хоць калгасную тэхніку пашкадавала:
– Якія людзі ў нас калекі ўсе, няма гаспадара на дарогу – саўгас адмовіўся, сельсавет адмовіўся. Хто нам дапаможа, я не ведаю.
– Летам мы пройдзем па гэтай дарозе, а ўзімку?.
– Увесь транспарт тут ходзіць саўгасны, усе палі тут, вялікія машыны і трактары разбіваюць.
– Нагу паламаў, зімой снегу не шмат, у гэтую яму падаем.
Адзіны ад улады, хто робіць намаганні па рамонту дарогі – гэта дэпутат Першамайскага сельсавета ад вяскоўцаў Валер Білібуха:
– Звяртаўся старшыня сельскага Савета да Шупеніка Валерыя Пятровіча. Раённы дэпутат Зялёека Ігар Аляксандравіч па маёй просьбе выходзіў на старшыню Савета дэпутатаў Чыжа Мікалая Рыгоравіча. Я сам асабіста падыходзіў у траўні да Чыжа Мікалая Рыгоравіча, ніякая праца ў бліжэйшы час не праводзілася і не бачна, што яна не будзе праводзіцца.
Дэпутат Білібуха лічыць такія адносіны кіраўнікоў да людзей сталага веку – насельнікаў гэтай вуліцы – абыякавымі і наогул безгаспадарчымі. Ён вырашыў накіраваць дэпутацкія запыты ва ўсе магчымыя інстанцыі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя