Жыхары Зямлі змогуць назіраць няўзброеным вокам рэдкую камету



У NASA распавялі, што рэдкая камета, якая ўжо ўвайшла ў Сонечную сістэму, стане на наступным тыдні настолькі яркай, што яе можна будзе ўбачыць у чыстым начным небе з дапамогай звычайнага бінокля, або, магчыма, нават няўзброеным вокам.

Камета была выяўленая NASA яшчэ ў кастрычніку і атрымала пазначэнне C / 2016 U1 NEOWISE. Паведамляецца, што яна не нясе небяспекі для Зямлі (яна праляцела ў 106 мільёнах км ад яе яшчэ 13 снежня), яе траекторыя праходзіць побач з Сонцам. І чым бліжэй яна да зоркі, тым ярчэй будзе яе свячэнне.

Ужо можна паглядзець, як выглядае камета. Здымак зроблены 23 снежня ў Аўстрыі з дапамогай тэлескопа:

2016u120151223blurr_22-1-700x432

Фота: Michael Jäger/Universe Today

Даследчыкі ведаюць няшмат пра гэтую камету, але мяркуюць, што яе перыяд кручэння вакол Сонца можа складаць мільёны гадоў. Гэта значыць, што C / 2016 U1 NEOWISE, верагодна, упершыню праходзіць праз Сонечную сістэму, і што ні мы, ні нашы бліжэйшыя нашчадкі не зможам назіраць яе паблізу з Сонцам ў будучыні.

tut.by