Жыровічы накрыў СOVID-19
Пасля таго, як у Гародню быў дастаўлены з каронавірусам архіепіскап Наваградскі і Слонімскі Гурый, пасля велікоднай службы ва Успенскім саборы, аграгарадок Жыровічы Слонімскага раёна накрыў СOVID-19.
Менская духоўная семінарыя, якая месціцца ў Жыровічах зачынілася і ўвесь калектыў адпраўлены на каранцін. У шпіталь дастаўлены дзясяткі семінарыстаў.
На каранцін і ў шпіталь трапілі таксама і мясцовыя жыхары, якія наведвалі Жыровіцкі манастыр ці кантактавалі з тымі, хто прымаў удзел у вячэрняй вялікоднай службе. На каранціне знаходзяцца і шмат навучэнцаў мясцовага агратэхнічнага каледжа.
Па неафіцыйнай інфармацыі ў бліжэйшыя дні Слонім і Жыровічы наведаюць міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік і галоўны санітарны ўрач Беларусі Наталля Жукава. Іх візіт звязаны са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у Слонімскім раёне і найперш у аграгарадку Жыровічы.
Беларускае Радыё Рацыя