Жыровічы рыхтуюцца да двух вялікіх юбілеяў



18-20 траўня 2020 года праваслаўная Беларусь адзначыць два вялікіх юбілея – 550-годдзе Жыровіцкай Іконы Божай Маці і 500-годдзе з дня заснавання Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра.

Падрыхтоўка да гэтых юбілеяў ужо пачалася не толькі ў самой вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна, але і на роўні кіраўніцтва дзяржавы. Урачыстасці павінны адбыцца на самым вялікім дзяржаўным роўні. Пра гэта паведаміў нядаўна намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Пятрышэнка. Па словах намесніка прэм’ер міністра, да юбілеяў неабходна актыўна задзейнічаць турыстычны патэнцыял рэгіёну. Гэта месца павінна стаць Меккай у плане турызму. «Дзеля гэтага неабходна падрыхтаваць даведачна-інфармацыйныя матэрыялы пра гісторыю манастыра і Слонімшчыны. І трэба паказаць вялікае значэнне Жыровіцкага манастыра не толькі для Беларусі, але і для ўсяго свету», – адзначыў Ігар Пятрышэнка.

Ужо сёння ў Жыровічах пракладзены новы асфальт, упарадкавана Жыровіцкая святая крыніца, ідуць рамонтныя работы на тэрыторыі самога манастыра. Вось так сёння выглядаюць Жыровічы за 6 месяцаў да юбілейных урачыстасцяў.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Жыровічы Фота аўтара