„Жывая Бібліятэка” адбылася ў анлайне
Нябачная інваліднасць, ВІЧ-пазітыўная, адзінокі паліаморы і тэолаг — у такім складзе першы раз у анлайне адбылася „Жывая Бібліятэка”. У якасці платформы быў абраны Zoom.
„Сабралася некалькі дзясяткаў удзельнікаў”, — распавяла адная з галоўных арганізатарак Марына Штрахава:
– „Жывая Бібліятэка”, сапраўды, зараз была першы раз у анлайне. Але, канешне, калі казаць шчыра, то мы рыхтаваліся да яе. Рабілі тэставую такую „Жывую бібліятэку” для каманды, каб праверыць усе гэтыя функцыі, як гэта ўсё працуе. Таму зараз адчуваем сябе больш упэўнена, праводзячы ўжо такую публічную падзею. Прайшло класна, у мяне самыя лепшыя ўражанні застаюцца ад гэтага фармату.
Да асноўных правілаў „Жывая Бібліятэка” адносяцца павага да іншых меркаванняў, і права кнігі не адказваць на пытанні кнігі. Таксама арганізатары прасілі клапаціцца пра кожнага вядоўцы сесіі і „вяртаць жывыя кнігі ў тым жа фізічным, псіхалагічным і эмацыйным стане”.
Беларускае Радыё Рацыя