Зікрацкі выключаны з калегіі адвакатаў



Сяргей Зікрацкі выключаны з Менскай абласной калегіі адвакатаў. Ён паведаміў БелаПАН, што рашэнне аб спыненні дзеяння адвакацкай ліцэнзіі было прынятае сёння,31 сакавіка, на пасяджэнні Савета Менскай абласной калегіі адвакатаў.

„Як адвакат я ўжо не маю права працаваць”, — канстатаваў Зікрацкі. Пакуль абаронца не вырашыў, ці будзе абскарджваць сваё выключэнне. Раней Зікрацкі паведамляў, што падставай для выкліку на пераатэстацыю стаў шэраг яго каментараў у СМІ. Зараз Зікрацкі з’яўляецца абаронцам юрыста Максіма Знака, супрацоўніцы „Прэс-клуба” Алы Шарко. Раней абараняў журналістку Кацярыну Андрэеву, медыяпартал tut.by.

Беларускае Радыё Рацыя