Зінаіда Бандарэнка: Мне да слёз балюча
Беларускія грамадскія і палітычныя дзеячы як асабісты боль успрымаюць начныя тэракты ў Парыжы.
Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка не хавае эмоцый ды смутку:
– Ад усёй Беларусі выказваю спачуванні французскаму народу. Канешне, да слёз балюча на ўсё гэта глядзець і чуць усё гэта. Тое, што французы ў такі момант спяваюць “Марсельезу” , гаворыць аб адданасці сваёй Радзіме і пра тое, што яны вераць у сваю будучыню. Як гэта кранае нас, беларусаў? Гэта яшчэ больш наганяе нам страху.
Рэакцыю беларускіх палітыкаў, грамадскіх і культурных дзеячаў на падзеі у Парыжы працягнем перадаваць ў чарговых інфармацыйных выпусках.
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Lenta.ru
