Зінаіда Міхнюк: Лепш бы яны ўвогуле не чапалі занадаўчую базу
Распрацоўка закону аб заробках у канвертах – гэта папулізм перад прэзідэнцкімі выбарамі. У гэтым упэўненая старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Прафсаюзаў радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк. Ужо сёння распрацоўваецца праект указу ’’Аб мерах па прадухіленні выплаты ўзнагароджання за працу з ухіленнем ад выплаты падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў’’ прадстаўнікамі Міністэрства па падаткам і зборам.
Дакумант будзе накіраваны ў беларускі ўрад. Зінаіда Міхнюк лічыць, што выплата заробкаў у канвертах – гэта не новая з’ява для Беларусі і вырашаць яе трэба было сістэмна не адзін год таму:
– Мне здаецца, што і прафсаюзы стаміліся ад таго, што заканадаўчыя акты нараджаюцца і памнажаюцца. Лепш увогуле не чапалі б заканадаўчую базу. Як новы закон, дык усё толькі пагаршаецца. Частковая аплата заробку ў канвертах – гэта даўно практыкуецца ў нас. Раней на гэта ніхто не звяртаў увагу.
Праект указу быў вынесены на грамадскае абмеркаванне. Тэкст указу знаходзіцца на афіцыйным сайце Міністэрства па падаткам і зборам Рэспублікі Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя