Зінаіда Міхнюк: Трэба перастаць баяцца



Калі б такая салідарнасць адчувалася ў краіне, як на мітынгу незалежных прафсаюзаў у Менску, то можна было б горы звярнуць, упэўнена старшыня Берасцейскага абласнога незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк.

«Калі б людзі не былі застрашаны кантрактамі і ўступалі ў незалежныя прафсаюзы, якія рэальна абараняюць працоўныя правы грамадзян, то гэтае пачуццё салідарнасці магло б з’явіцца значна раней, кажа Зінаіда Міхнюк. Проста трэба перастаць баяцца».

– З-за таго, што з 1999 года ўсіх працоўных пасадзілі на прыгонніцкія кантракты, яны гэтым пасля пазаглушалі на ўсіх прадпрыемствах нізавыя арганізацыі незалежных прафсаюзаў, то бок засталіся працоўныя, якія не здаліся.

Паводле Зінаіды Міхнюк, на дазволеным мітынгу прыняло ўдзел каля трохсот чалавек. А калі на мітынг прыйдуць тысячы, то кантракты ў цяперашнім выглядзе будуць адмененыя, аплата працы стане годнай. У свой час, праз рабочую салідарнасць, быў прыняты 8-гадзінны працоўны дзень і падвышаны заробкі.

Поўны гук слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце