Зінаіда Міхнюк застаецца пад вартай у СІЗА



Намесніца старшыні прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), прадстаўніца гэтага прафсаюзу ў Берасці Зінаіда Міхнюк застаецца пад вартай у следчым ізалятары.

Хаця яе абарона і калегі прыкладаюць намаганні, каб вызваліць яе з няволі, – кажа Генадзь Фядыніч, намеснік старшыні прафсаюзу РЭП:

-Адвакатка запрасіла характарыстыку на яе па новай, каб можа змянілі меру стрымання. Была адна сустрэча са следчым, і ён сказаў, што мабыць на наступным тыдні будзе афіцыйна агучана абвінавачанне. Але ўсё роўна прагядваецца арт. 368, ч.1 – абраза прэзідэнта ці іншага чыноўніка высокага рангу. Я ведаю, што ёй перадалі рэчы, прыслала ліст.

Па словах Генадзя Фядыніча, маральны і фізічны стан Зінаіды Міхнюк нармальны, трымаецца яна годна.

Беларускае Радыё Рацыя