Зінаіду Міхнюк не прывезлі на сваё судовае паседжанне
Прысуд першай інстанцыі пакінулі бяз зменаў. Такі вынік абласнога суда па справе палітвязня Зінаіды Міхнюк. Пастанова засталася ў сіле – накіраваць на 2 гады ў калонію за „абразу Лукашэнкі”, – распавяла праваабаронца спадарыня Ганна, якая ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча:
– На гэтае судовае паседжанне Зінаіду не пусцілі, яна там не прысутнічала, але нягледзячы на гэта, прыйшла публіка яе падтрымаць, думалі, што яе ўсё ж прывязуць у суд. Гэта адна з дзіўных рэчаў, што ў чалавека вырашаецца лёс, быў прысуд ці адправяць чалавека ў калонію ці не, і нават на гэтае судовае паседжанне Зінаіду не прывезлі.
Зінаіду Міхнюк судзілі па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь або абраза прадстаўніка ўлады.
Беларускае Радыё Рацыя