У Вільні злавілі наркамана з «Калашнікавым»



Каля 3 тыс. сілавікоў 5 гадзінаў шукалі наркамана, які выхапіў ад паліцыянтаў аўтамат «Калашнікаў» ды ўцёк. Мужчыну знайшлі ў ванным пакоі аднаго з жылых дамоў у Вільні.

Zrzut-ekranu-2015-11-19-o-20.55.54

Пошукі ўцекача вяліся па ўсім горадзе, аперацыя завяршылася ў доме непадалёк ад чыгуначнага вакзалу.  Сцвярджаецца, што затрыманы быў у душавой і не паспеў аказаць супраціву.

Каля Віленскага камісарыяту паліцыі № 6 адбыўся надзвычайны інцыдэнт – разбушаваўся ўзброены мужчына. Высветлілася, што мужчына завалодаў аўтаматам, нягледзячы на тое, што быў у кайданках.

Паліцыя прывезла мужчыну да камісарыяту. Яму быў прызначаны адміністрацыйны арышт. Калі машына спынілася каля камісарыята, мужчына схапіў аўтамат «Калашнікаў» і не на жарты разбушаваўся. Неўзабаве затрыманы схаваўся ад паліцыянтаў разам з аўтаматам.

Па звестках агенцтва «BNS», збеглага шукаоі каля 3 тыс. сілавікоў.

Міністр унутраных спраў Саўлюс Сквярняліс назваў сітуацыю, якая склалася ганебнай.

Белсат

Фота: delfi.lt