Змаганне з каронавірусам



Ковід-19 – да 20 тысяч новых захворванняў штодзень у Польшчы, прычым хварэюць людзі па- рознаму – хтосьці на нагах, амаль без сімптомаў, а хтосьці трапляе пад апарат ШВЛ.

Пра сваё змаганне з каронавірусам распавёў журналіст Радыё Рацыя і польскага тэлебачання Мікола Ваўранюк:

– Па шчырасці, цяжка мне вызначыць, якія былі першыя сімптомы. Крыху застудзіўся, кепска сябе адчуваў, балела галава. Мне здавалася, што вырасла тэмпература. Не памятаю ўжо калі дакладна, здаецца гэта было ў нядзелю, я атрымаў тэлефанаванне ад жанчыны, якая займаецца кадрамі, што я працаваў з мантажорам, у якога жонка медсястра, і ў яе выявілі каронавірус.

Мяне адразу накіравалі на абследаванне, каб зрабіў тэст па крыві. Я ў панядзелак адразу зрабіў, і пасля 3-4 гадзіны быў вынік адмоўны, але я адчуваў сябе не вельмі добра.

Потым я параіўся са сваім сямейным лекарам, распавёў ёй усё. Я баўся захварэць на запаленне лёгкіх, бо ў мяне былі ўжо праблемы з імі. І яна накіроўвае мяне на рэнтген і ўсе аналізы.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя