Змаганне з наркагандлярамі ці паляванне на нарказалежных?



За два тыдні дзеяння антынаркатычных паправак у Крымінальны кодэкс, якія ўзмацнілі адказнасць за распаўсюд і ўжыванне наркатычных рэчываў, у краіне звыш 10 грамадзян атрымалі адміністрацыйнае пакаранне за ўжыванне наркотыкаў.

Цяпер за з’яўленне ў грамадскіх месцах у наркатычным стане прадугледжаны штраф у памеры 12-ць базавых велічынь. Калі цягам года, пасля атрымання штрафу, грамадзянін чарговы раз трапляе за ўжыванне наркотыкаў, то наступае крымінальная адказнасць.

“Наркабізнес – вялікія грошы, і наркагандляры нягледзячы ні на што будуць шукаць свайго кліента”, – кажа старшыня Пінскага аддзялення грамадскай арганізацыі “Маці супраць наркотыкаў” Дыяна Ярмалюк:

Гэта вялікія грошы. Наркагандляры заўсёды шукалі тых, каму патрэбныя наркотыкі. Калі ёсць попыт – будуць і прапановы, колькі б гэта не каштавала.

Акрамя гэтага, адмыслоўцы спадзяюцца, што новыя папраўкі ў Крымінальны кодэкс краіны дапамогуць праваахоўнікам у барацьбе з наркагандлярамі і ўсё не звядзецца да палявання на нарказалежных.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота finatica.by