Змаганне за пракладку асфальту па вуліцах Верасковых у Берасці



У Берасці актывісты змагаюцца за пракладку асфальту па вуліцах Верасковых.

Так былы кандыдат у дэпутаты ў мясцовыя саветы ад партыі левых «Справядлівы свет», Людміла Дзенісенка, неаднаразова звярталася па просьбе выбарцаў у берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Прадстаўнікі органаў мясцовай улады прапаноўвалі грамадзянам зрабіць рамонтныя працы за свой рахунак, бо такія выдаткі пакуль не запланаваныя ў гарадскім бюджэце, — падкрэсліла палітык:

 — Я хачу асабіста сустрэцца з прадстаўнікамі гарадскіх уладаў і асабіста абмеркаваць пытанні пра асфальтаванне нашых вуліцаў. Якія планы горада адносна асфальту на Верасковых вуліцах. 10 мільёнаў у маёй кішэні няма і таму я, на жаль, не змагу ўкласці сваю долю ў асфальт за кошт сродкаў жыхароў. Таму я лічу, што усё ж горад павінен заасфальтаваць нашыя вуліцы. Каналізацыю нам ужо праклалі, засталося, толькі гэта.  

Агульны кошт пракладкі асфальту па Верасковых вуліцах можа перавысіць 70 мільёнаў беларускіх рублёў. Такія сродкі, у сувязі з эканамічнай сітуацыяй у краіне, для простых грамадзянаў з’яўляюцца непад’ёмнымі.

Беларускае радыё Рацыя, Берасце