Зменяцца ўмовы адтэрміноўкі ад вайсковай службы
Міністр абароны Андрэй Раўкоў заяўляе, што ў Беларусі зменяцца ўмовы адтэрміноўкі ад службы ў войску. Пра гэта кіраўнік ведамства выказаўся на ўрачыстай цырымоніі прысягі, што прайшла 15 снежня ў 72-м гвардзейскім навучальным цэнтры ў Барысаве.
“У нас у краіне атрымліваецца, што значная частка насельніцтва краіны, якая павінна выконваць вайсковы абавязак, не ўдзельнічае ў абароне ў ваенным сэнсе нашай дзяржавы. Паводле простых падлікаў, каля 80% маладых людзей не атрымліваюць вайскова-ўліковую спецыяльнасць ва Узброеных Сілах падчас праходжання тэрміновай ды іншых відаў службы. Гэта ўплывае на стан абароненасці дзяржавы і абароназдольнасці, — цытуе Раўкова БелТА. — Таму тут мы бачым адзін шлях — унясенне зменаў у заканадаўства ў пытаннях надання адтэрміноўкі. Вядома, гэта не будзе аб’ёмна і велізарна, але з пэўнай ступенню неабходнасці, датрыманнем прынцыпаў разумнай дастатковасці і сацыяльнай абароны грамадзянаў”.
Фота: БелТА