Змітра Бекалюка будуць судзіць 15 траўня
Парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў — такое абвінавачанне прад’яўлена аднаму з праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасці Змітру Бекалюку. Разгляд справы прызначаны на 15 траўня ў судзе Ленінскага раёна горада Берасця.
Зміцер Бекалюк
Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. Пасяджэнне будзе мець адкрыты фармат, таму ўсе жадаючыя могуць падтрымаць актывіста, адзначыў ён:
– У суд у прынцыпе можна прыходзіць – гэта адкрытая пляцоўка, дзе можна прысутнічаць і даведацца. Адзінае, што неабходна, гэта трэба браць пашпарт. На жаль, калі людзей шмат, часамі шмат супрацоўнікаў міліцыі ў залю заходзіць, то не ўсе змяшчаюцца. Тым не менш у большасці выпадкаў можна патрапіць на працэс і паназіраць, як адбываецца працэс.
Паводле Рамана Кісляка, апошнія судовыя працэсы ў Берасці па акумулятарнаму заводу фактычна дэманструюць адмову ў правасуддзі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце