Змітра Дашкевіча будуць судзіць
Змітра Дашкевіча будуць судзіць нібыта за пашкоджаны тэлефон.
14 сакавіка ў судзе Першамайскага раёна адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы, паводле якой лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч абвінавачваецца ў нанясенні матэрыяльнай шкоды судоваму выканаўцу Людміле Клызе.
Да суда Зміцер Дашкевіч будзе ездзіць з часовым пасведчаннем кіроўцы. «Хутчэй за ўсё, пасля суда правы забяруць. Гэта негатыўна адаб’ецца на маёй працы, бо трэба ездзіць, вазіць інструменты», — сказаў Дашкевіч.
25 студзеня судовыя выканаўцы спрабавалі канфіскаваць аўтамабіль Змітра Дашкевіча з прычыны нявыплачаных штрафаў за палітычныя акцыі.