Зміцер Бандарчук: Гэтыя выбары прызнаваць нельга
«Гэтыя выбары прызнаваць нельга», – так лічыць кіраўнік кампаніі “Гавары Праўду” па Гарадзеншчыне Зміцер Бандарчук. Паводле яго, выбары не былі празрыстымі, іх нельга прызнаваць, а трэба патрабаваць змены Выбарчага заканадаўства:
– Нягледзячы ўвогуле якія хто месцы заняў: першае, другое, трэцяе, дзесятае. Такія выбары прызнаваць нельга. Абавязкова трэба сказаць, што зараз кандыдаты ад «Гавары праўду» будуць пісаць скаргі. Бо менавіта змена Выбарчага заканадаўства ёсць адна з галоўных тэм і галоўных мэтаў дзейнасці «Гавары праўду» на бліжэйшыя гады.
Прадстаўнікі кампаніі “Гавары праўду” вылучалі па Гародні двух кандыдатаў: Сяргей Мякека вылучаўся па 52-ай Гарадзенскай-Ленінскай выбарчай акрузе, а Сяргей Двурэчанскі – па Гарадзенскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №50. На гэтых акругах перамаглі праўладныя кандыдаты.
Беларускае Радыё Рацыя
