Зміцер Бандарчук: Паспрабуем пераадолець апатыю да выбараў
Кіраўнік кампаніі “Гавары Праўду” па Гарадзеншчыне Зміцер Бандарчук ідзе кандыдатам у Гарадзенскі гарадскі савет.
На яго думку, кандыдатаў ад ўлады, што з’яўляюцца асноўнымі канкурэнтамі альтэрнатыўных кандыдатаў, не цікавяць інтарэсы выбаршчыкаў.
– Усе канкурэнты – дырэктары дзяржаўных прадпрыемстваў, або начальнікі сацыяльных установаў – бальніц, школ. Але гэта, напэўна, нават і не галоўнае, бо галоўнае, якія інтарэсы для іх цікавыя. Мы бачым на працягу апошніх 10-15-20 гадоў, што гэтым кандыдатам бліжэй нейкія прафесійныя, галіновыя інтарэсы, чым інтарэсы тых выбаршчыкаў, якія за іх галасуюць.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
На думку Зміцера Бандарчука, жыхары Гародні не вераць, што гэтыя выбары змогуць нешта змяніць.
– Увогуле назіраем апатыя да гэтых выбараў. Людзі не вераць, што гэтыя выбары штосьці могуць змяніць. Яны маюць рацыю ў тым, што гэтыя дэпутаты не маюць ніякіх паўнамоцтваў, каб вырашаць нейкія праблемы, што ёсць у горадзе, але ў той жа час людзі спадзяюцца і людзі чакаюць на перамены, яны чакаюць, што ў дэпутаты таксама пройдуць кандыдаты, якія зацікаўлены ў тым, каб да лепшага мянялася жыццё менавіта ў тых месцах, дзе жывуць гэтыя выбаршчыкі.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Апроч Зміцера Бандарчука ад кампаніі „Гавары Праўду” ў Гародні вылучаюцца яшчэ два кандыдаты: Сяргей Двурэчанскі і Яўген Філімонаў. Сяргей Двурэчанскі займаецца сацыяльнымі праблемамі гараджан, а Яўген – экалагічнымі пытаннямі.
Беларускае Радыё Рацыя
