Зміцер Дашкевіч: Гэта справа нейкі анекдот
Кіраўнік „Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч, затрыманы па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, піша ў лістах са следчага ізалятара МУС, што не разумее прычыны свайго затрымання, распавядае жонка палітычнага актывіста Наста Дашкевіч:
– Я атрымала першыя лісты ад Змітра, бачна што ён трымаецца. Абсалютна не разумее, што ён там робіць, і дзеля чаго ён там знаходзіцца, называе ўсю гэту справу нейкім анекдотам, дзе знайшлі пэўных казлоў адпушчэння, якія зараз з’яўляюцца гэтымі закладнікамі. У гэтыя выходныя пройдзе дзесяцісутачны тэрмін, пасля якога іх мусяць вызваліць, або яны могуць быць абвінавачаныя. Пасля гэтых выходных мы будзем бачыць, як будзе рухацца далей справа і на што нам разлічваць.
Наста Дашкевіч кажа, што наколькі яна ведае Змітра, ён наўрад ці дае паказанні і не супрацоўнічае са следствам.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск