Акцыя „Праспект нацыянальнага сцяга” ў Менску



25-ю гадавіну абвяшчэння бел-чырвона-белага сцяга і герба „Пагоня” на Кастрычніцкай плошчы і праспекце Незалежнасці ў Менску адсвяткавалі ўвечары 19-га верасня многія дзясяткі грамадзянаў. Сярод іх быў паэт і палітык Уладзімір Някляеў. „Тое, што ўжо шмать гадоў улада забараняе нашыя нацыянальныя гістарычныя сімвалы, – сцяг і герб, зрабіла іх вышэй за проста сцяг і проста герб. Іх ужо нельга будзе вынішчыць з народнай памяці,” – адзначыў ён.

– Гэта тое, што абавязкова стане дзяржаўнай сімволікай, як і было, бо яно ўжо ў вечнасці. Людзі адпакутавалі за гэта, адсядзелі, пагублялі працу, месца вучобы… Гэта доўгае-доўгае змаганне за тое, што ёсць сімвалам нашай свабоды і незалежнасці.

Людзей сёння не так шмат, як бы хацелася. Але гэта вынік рэпрэсій. А другая прычына, – звычка жыць ва ўмовах, у якія чалавек пастаўлены. За больш чым 20 гадоў улады Аляксандра Лукашэнкі людзі прызвычаіліся да гэтага, – сказаў Уладзімір Някляеў. Але ў бліжэйшы час сітуацыя зменіцца, – перакананы ён.

sciah19093-4myn8

Дзясяткі грамадзян з нацыянальнымі сцягамі, з выявамі „Пагоні” ці проста стужкамі нацыянальных колераў сталі ў ланцуг ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці ў Менску.

[iframe id=”https://www.youtube.com/embed/6m5fWXj73Lc”]

Мерапрыемства пад назвай „Праспект нацыянальнагша сцяга” было спачатку ініцыявана Маладым Фронтам. Па словах аднаго з лідараў гэтай арганізацыі Зміцера Дашкевіча, да святкавання далучыліся і іншыя арганізацыі:

– Для мяне асабіста – гэта Сцяг праўды, які рана ці позна вернецца ізноў на свой дзяржаўны пасад.

[Not a valid template]

Фота Генадзя Барбарыча

Я абсалютна перакананы ў гэтым, – падкрэсліў Зміцер Дашкевіч.

Па словах актывіста грмадскай ініцыятывы „Еўрапейская Беларусь” Яўгена Афнагеля, таксама аднаго з ініцыятараў мерапрыемства, апошні час цікаўнасць людзей да беларускай сімволікі расце:

– Моладзь ходзіць з “Пагоняй” на цішотках. На футбольным матчы, напрыклад,   мы нядаўна бачылі.

І гэтая акцыя ў цэнтры Менска, – кажа Яўген Афнагель, – яшчэ адна магчымасць адсвяткаваць 25-годдзе прызнання нацыянальных сімвалаў  дзяржаўнымі. А таксама нагадаць, што менавіта яны і ёсць сапраўднымі беларускімі сімваламі.

Гэтую думку падтрымлівае папулярны маладзёжны лідар Павел Вінаградаў:

– Сутнасць мерапрыемства не ў тым, каб Дзень народзінаў сцяга адзначыць, а ў тым, каб працягваць прывучаць людзей  да таго, што бел-чырвона-белы сцяг —гэта нармальна. Мы ўжо прывучылі людзей да таго, што вышыванкі і “Пагоня” – гэта нармальна. З ёй ужо прапускаюць на стадыёны. Няхай яшчэ паглядзяць, што бел-чырвона-белы сцяг – таксама добра. Людзі выйшлі з імі на плошчу, стаяць, радуюцца.

Свята нацыянальных сімвалаў у цэнтры Менска працягвалася з 19 да 20 гадзінаў, і скончылася мірна, без затрыманняў.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

* * *

Акцыя завяршылася. Зміцер Дашкевіч павіншаваў усіх са святам і абвясціў пра тое, што пачынае збор подпісаў за ўнясенне бел-чырвона-белага сцяга ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

* * *

Удзельнікі акцыі рацягнуліся ўздоўж праспекта Незалежнасці – ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці. Усяго ў паветры лунае больш за 50 сцягоў.

Тут знаходзіцца і наш карэспандэнт Павел Генадзіч:

– Нягледзячы на досыць халоднае надвор’е, акцыя сабрала даволі шмат людзей. Яны расцягнуліся ад плошчы Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы, трымаючы бел-чырвона-белыя сцягі. Нягледзячы на тое, што акцыя праходзіць у несанкцыянаваным рэжыме, ніякіх праблем з міліцыяй пакуль што няма. Тут, канешне ж, прысутнічаюць супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, яны вядуць відэаздымку. Але тым не менш усё праходзіць спакойна. Фактычна гадзіна прайшла з пачатку акцыі, але людзі не разыходзяцца і акцыя працягваецца.

sciah19098-godfa

sciah19092-b7sqz

sciah19097-a4p83

Арганізатары заявілі аб намеры прастаяць са сцягамі ўздоўж праспекта каля гадзіны.

* * *

Роўна 25 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” сталі дзяржаўнымі сімваламі. Такое рашэнне прыняў пасля развалу СССР Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання — парламент, які быў абраны на часткова свабодных выбарах. Сёння грамадскія актывісты на чале са Змітром Дашкевічам запрашаюць на Кастрычнікую плошчу ў Менску, каб адзначыць свята нацыянальнай сімволікі. Зміцер Дашкевіч быў госцем нашага дзённага эфіру:

– Перадусім варта далучыцца да гэтай акцыі, каб засведчыць, што бел-чырвона-белы сцяг, гвалтоўна разадраны на будынку адміністрацыі прэзідэнта, вернецца рана ці позна і зноў станецца дзяржаўным сімвалам Беларусі.

gi-22024

Нацыянальная сімволіка заставалася дзяржаўнай да Рэферэндуму 1995 году, калі замест яе вярнулі крыху змененыя савецкія сімвалы. Акцыя ў Менску распачнецца а 19-й гадзіне.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота svaboda.org і nn.by