Зміцер Дашкевіч: Наш сцяг – у сэрцах беларусаў
Моладзевы актывіст Зміцер Дашкевіч распавядае пра перспектывы надання бел-чырвона-беламу сцягу сцягу статусу культурна-гістарычнай спадчыны і «палітычную прастытуцыю».
Не так даўно ЛДПБ выступіла з заявай пра тое, што яна будзе дабівацца надання бел-чырвона-беламу сцягу статусу культурна-гістарычнай спадчыны. Але прайшло ўсяго некалькі дзён і погляды змяніліся. Намеснік старшыні партыі Алег Гайдукевіч паведаміў у сацыяльных сетках, што “нядаўняя заява здымаецца з парадку дня”, бо некаторыя «палітызавалі пытанне».
Зміцер Дашкевіч: Не хачу нават абмяркоўваць заявы ЛДПБ, бо ўсе мы ведаем, чаго яны вартыя. Ёсць такое паняцце, як палітычная прастытуцыя, а дзе вы бачылі, каб гэтых прадстаўнікоў не хістала? Тык было і так будзе.
РР: Але пытанне надання бел-чырвона-беламу сцягу сцягу статусу культурна-гістарычнай спадчыны насамрэч трэба падымаць…
Зміцер Дашкевіч: Кожны павінен рабіць тое, што ў яго сілах. Мы, напрыклад, летась праводзілі кампанію збору подпісаў па наданні бел-чырвона-беламу сцягу афіцыйнага статусу. Але не лічу патрэбным уступаць з палітычнымі прастытуткамі ў дыскусіі з нагоды вартасці нацыянальнай спадчыны. Не трэба кідацца перламі перад свіннямі, бо гэтая дыскусія ўжо вызначана самой гісторыяй, якую не сцерці. Бел-чырвона-белы сцяг адрадзіўся пасля доўгіх гадоў камуністычнага тэрору, калі пра яго не ведаў ніхто. Напрыканцы 80-ых усяго каля 100 гісторыкаў ведалі, што такое бел-чырвона-белы сцяг. А сёння, па звестках сацыёлагаў, у краіне тры мільёны патрыётаў гэтага сцяга. Тады пра што можна дыскутаваць?
РР: На ваш погляд, ці ёсць шанц, што сцягу нададуць афіцыйны статус?
Зміцер Дашкевіч: Гэта не мае значэння. Сцяг, нягледзячы на тэрор і інфармацыйны вакуум, у сэрцах трох мільёнаў беларусаў.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя