Зміцер Дашкевіч — у СІЗА, Уладзімір Яроменак — вызвалены, але застаецца падазраваным



Актывіста Змітра Дашкевіча перавялі ў СІЗА на Валадарскага, пра гэта ў Facebook паведаміла ягоная жонка Наста Дашкевіч.

Наста Дашкевіч таксама напісала, што затрыманы раней былы палітвязень Уладзімір Яроменак вызвалены з ІЧУ на Акрэсціна, аднак застаецца ў статусе падазраванага па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі – „Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх”. Па гэтым жа артыкуле падазраваным праходзіць і Зміцер Дашкевіч.

Беларускае Радыё Рацыя