Зміцер Дашкевіч прэзентаваў у Гародні кнігу “Чарвяк”



У Гародні прэзэнтаваў сваю кніжку турэмных аповядаў былы палітычны вязень Зміцер Дашкевіч. Кніга “Чарвяк” – гэта зборнік апавяданняў, у якіх аўтар дае чытачу карціну сучаснай карнай сістэмы ў Беларусі.

Большасць тэкстаў было напісана падчас яго зняволення ў Глыбоцкай ды Горацкай калоніях у 2011-2013-ым гадах.

Зміцер Дашкевіч падзяліўся рэжымам дня, калі быў у турме.

– Чым дакладней распісана, тым прасцей сядзіцца. Падымаўся я ў пяць, рабіў зарадку хвілін 30, ішоў на ўнітаз абліваўся вадой. Вось гэтыя старыя савецкія ўнітазы пляскатыя ў камеры. На яго можна стаць, абліцца, памыцца. А на новы – ніяк. У Мазыры ў калоніі новы будунак стаіць – унітазы новыя, шклопакеты, але эеку там кепска сядзець. Чым прасцей сістэма, тым яно лепш. Каша ў 06.15, потым прагулка.

[Not a valid template]

Аповяд, які даў назву кніжцы: “Чарвяк”, аўтар напісаў, калі знаходзіўся ў гарадзенскай турме. На прэзэнтацыю прыйшла моладзь, а таксама былыя вязні гарадзенскай турмы.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя