Зміцер Дашкевіч прэзентаваў у Гомелі кнігу „Чарвяк”
Моладзевы лідар Зміцер Дашкевіч сустрэўся з жыхарамі Гомеля.
Былы палітычны вязень прэзентаваў гамельчукам сваю кнігу турэмных аповедаў „Чарвяк”, падзяліўся меркаваннямі пра пагрозу „рускага міра” і заклікаў размаўляць па-беларуску.
Зміцер Дашкевіч падкрэслівае, што перажыць цяжкія выпрабаванні ў турме яму дапамагала вера ў Бога і салідарнасць беларусаў:
– Бывалі такія калоніі, дзе мне казалі… вось у Мазыры, такія беснаватыя, мне там начальнік казаў: “Ды мы цябе пасадзім да блатных, цябе будуць тут гвалтаваць, каму ты трэба, мы закатаем цябе ў бетон”. Потым, ведаеце, яны атрымліваюць 50 лістоў ці 100, яны думаюць, ну нічога сабе, можа і не так проста закатаць у бетон, потым яны бачаць, што многія пішуць заявы, недзе абураюцца ў СМІ. Некаторыя міліцыянты мне казалі, што ім цяжка па горадзе хадзіць, на іх там плююць, ім кажуць: “Што вы робіце з Дашкевічам!”.
На сустрэчы са Змітром Дашкевічам прысутнічала каля 20 чалавек.
Кожны з прысутных мог атрымаць кнігу „Чарвяк” з аўтографам аўтара.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель