Зміцер Дашкевіч сарваў адкрыццё помніка Леніну



Зміцер Дашкевіч сарваў адкрыццё помніка Леніну каля Менскага трактарнага завода.

7 лістапада падчас адкрыцця новага помніка Леніну каля Трактарнага завода, трое дэмакратычных актывістаў вышлі з натоўпу ўдзельнікаў і пачалі крычаць «Ганьба!»

У адказ камуністы пачалі крычаць: «Мір, партыя, камсамол!»

Асобы ў цывільным адразу ж у мэтах бяспекі адвялі ўбок намесніка старшыні Мінгарвыканкама і кіраўніка беларускіх камуністаў Ігара Карпенку.

Дэмакратычных актывістаў тым часам скруцілі супрацоўнікі АМАПу. Лідара «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча, затрымалі. Чатыры міліцыянты неслі яго да машыны.

viberimage-ilmlh

Пасля гэткага здарэння для прыгаломшанага натоўпу ўключылі «Гімн Усебеларускага народнага сходу» ў выкананні Аляксея Хлястова. Наша Ніва