Зміцер Дашкевіч стаў перад кранам на будпляцоўцы ля Курапатаў



Працягваецца супрацьстаянне абаронцаў народнага мемарыяла «Курапаты» і будаўнікоў, якія рыхтуюцца да ўзвядзення паблізу ўрочышча будынка бізнес-цэнтра.

Былы палітвязень Эдуард Пальчыс размясціў у сваім Фэйсбуку відэа, на якім адзін з лідараў «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч стаў перад аўтакранам, не прапускаючы яго на будаўнічую пляцоўку ў ахоўнай зоне Курапатаў.

Як паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец, моладзевыя актывісты працягваюць кругласутачнае дзяжурства каля будаўнічай пляцоўкі. „Сёння раніцай спынілі тры машыны з будаўнічымі матэрыяламі, не далі ім заехаць на пляцоўку”, — распавёў Севярынец.

Сёння прадстаўнікі грамадскасці маюць намер трапіць на прыём да старшыні Менгарвыканкама Андрэя Шорца і ў Генпракуратуру, каб перадаць скаргі з нагоды будаўніцтва бізнес-цэнтра, паведаміў Севярынец.

Фота: twitter.com/Motolko

Беларускае Радыё Рацыя