Зміцер Дашкевіч: Царква павінна ратаваць душы



Зміцер Дашкевіч

Цэлая сетка так званых “спартова-патрыятычных” аб’яднанняў дзейнічае ў Беларусі. Яны хочуць захаваць “рускі мір” ды бараніць яго ад знешніх ворагаў. Адметна, што дзейнічаюць падобныя суполкі пры праваслаўнай царкве, каментуе палітык і вернік Зміцер Дашкевіч:

– Гэта, канешне, ўвогуле дзіўна: пры царкве, якая павінна ратаваннем душ займацца, займаюцца тым, што з аўтаматамі бегаюць па лясах. Мы бачым, што нацыя співаецца, вымірае, мы бачым колькасць абортаў, наркаманаў і гэтак далей. А праваслаўнай царква замест таго, каб ратаваць душы і жыцці тых людзей, якія марнуюць сваё жыццё, яна проста сварае нейкія пратэрарыстычныя арганізацыі.

Праваслаўныя вайскова-патрыятычныя клубы зафіксаваныя ў Гародні, Віцебску, Слоніме, Берасці, Гомелі, Полацку ды іншых гарадах. Агулам іх 14, а браць удзел у падобных арганізацыях могуць дзеці – ад 10-ці гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя