Зміцер Дашкевіч: Улада пачынае разумець, што сімволіка можа бараніць



Больш за месяц таму Зміцер Дашкевіч перадаў у Мінкульт Беларусі зварот за прызнанне бел-чырвона-белага сцяга гістарычнай каштоўнасцю. Колькасць подпісаў пад зваротам перавышае 10,5 тысячаў. Між тым, падобна, што дзяржаўныя мас-медыя пачалі рыхтаваць грамадскую думку да магчымага прызнання сцягу.

– Многія зараз вельмі шкадуюць аб тым, што ў 1995 годзе яны, кіруючыся кан’юктурнай выгадай, дралі бел-чырвона-белы сцяг, ганбілі носьбітаў  нацыянальнай сімволікі. 20 гадоў гэтым займаліся. Цяпер не так проста павярнуць гэтую машыну, нават каб яны і хацелі. Хаця мы, канешне, рады, няхай і з кан’юктурных зноўку нейкіх прычынаў, але дзяржава спрабуе развярнуцца. Бо Лукашэнка разумее: без патрыётаў нацыянальнай сімволікі ён не абароніць Беларусь і адпаведна сваю ўладу.

8037cdd186

Вядома, што Міністэрства культуры накіравала зварот у Акадэмію навук для выпрацоўкі афіцыйнай пазіцыі па бел-чырвона-беламу сцягу. У бліжэйшыя дні Зміцер Дашкевіч збіраецца асабіста завітаць у міністэрства.

Стась Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя