Зміцер Дашкевіч усталяваў крыжы каля рэстарана ў Курапатах
„Неверагодна, але дзякуючы Госпаду і людзям добрай волі крыжы стаяць”, – напісаў Зміцер Дашкевіч на сваёй старонцы ў twitter і размясціў здымак крыжоў, якія ўсталяваў разам з паплечнікамі 6 ліпеня ў Курапатах.
* * *
Зміцер Дашкевіч з паплечнікамі ўсталяваў тры шасцімятровыя крыжы ў Курапатах з боку рэстарана «Поедем поедим». Нагадаем, што першая спроба была няўдалая — машыну затрымалі, а крыжы канфіскавалі.
* * *
Дэмакратычныя актывісты на чале са Зміцерам Дашкевічам усталёўваюць крыжы ва ўрочышчы Курапаты. Тры новыя драўляныя крыжы павінны з’явіцца на месцы старых, якія прыйшлі ў непрыдатнасць.
За падзеямі назіралі дырэктар Бараўлянскага спецлесгаса Аляксандр Мірановіч і намеснік старшыні Менскага райвыканкама Аляксандр Мякінік. Мірановіч спрабаваў перашкодзіць устаноўцы крыжоў, ён заявіў, што на тэрыторыі спецлесгаса любыя знакі могуць быць устаноўленыя толькі па ўзгадненні з уладамі.
Гаворыць Зміцер Дашкевіч:
– Крыжы – гэта народны Мемарыял, яны пастаўлены людзьмі без ніякіх санкцый, ніякага рэжыму, ніякіх структур. Людзі прыходзілі ў лес, дзесяцігоддзямі чысцілі гэты лес на сваіх гарбах, ніхто ў нікога ніякіх санкцый не прасіў. Вось гэта самая лепшая дапамога дзяржавы – каб яны сюды не лезлі, не з гэтымі мемарыяламі, ні са званіцамі. Тут ёсць Мемарыял. Драўляныя крыжы, жалезныя крыжы. Гэта тое, што 30 год людзі сваімі рукамі рабілі.
Супрацоўнікі МУС, якія прыехалі на выклік, перапісалі даныя ўсіх, хто прымае ўдзел ва ўстаноўцы крыжоў, і з’ехалі, за імі — Міронавіч і Мякінік.
* * *
Сёння Зміцер Дашкевіч запланаваў замену трох старых крыжоў, якія спарахнелі ад часу. Аднак дырэктар Бараўлянскага спецлесгасу Аляксандр Мірановіч папярэдзіў, што любыя працы будуць кваліфікаваныя як супрацьзаконныя з прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці.
Па словах чыноўніка, на ўстаноўку патрэбны адмысловы дазвол з Міністэрства культуры і адпаведнае ўзгадненне з Міністэрствам лясной гаспадаркі. У іншым выпадку новыя крыжы будуць дэмантаваныя. Зміцер Дашкевіч назваў пагрозы бандыцкімі і папрасіў не перашкаджаць працы.
– Мы не робім ніякага злачынства, проста дастаем з ямы спарахнелыя, сгніўшыя крыжы і ставім новыя. Там дзе ахоўная зона Курапатаў, там дзе згнілі крыжы, ставім новыя. Гэта не такія прыгожыя і не такія моцныя, якія мы спрабавалі ўсталяваць тыдзень таму, там яны былі на двухмятровых жалезных швэлерах, і мы бетон замовілі. Ну калі тыя нам не далі зрабіць, то мы ціхенька, нават не мы, а іншыя людзі, замовілі брус, ёго прывезлі пад уваход “бульбаш-хола”, спакойна мы яго выгрузілі і на плячах панеслі сюды. Сёння заменім тры спарахнелыя крыжы. Дай Бог, каб яны стаялі.
29 чэрвеня аўтамабіль, якім Зміцер Дашкевіч, Ягор Лаўрухін і Валер Мінец везлі крыжы ў Курапаты, спынілі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. Неўзабаве актывістаў адпусцілі без складання пратаколаў, але распачатая праверка паводле артыкулу аб «парушэнні правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву»). Праверка можа цягнуцца да 10 дзён з магчымым падаўжэннем да 30 дзён.
* * *
Сёння Зміцер Дашкевіч запланаваў замену трох старых крыжоў, якія струхнелі ад часу. На месцы ў Курапатах знаходзіцца наш карэспандэнт Кастусь Багушэвіч:
– Зараз у Курапаты, у лес, прыехалі супрацоўнікі лясгаса. Яны ходзяць і глядзяць. Наколькі я зразумеў, тут ёсць адзін з чыноўнікаў Менгарвыканкама. Яны, магчыма, чакаюць указанняў, што рабіць далей. Яны не падыходзілі да актывістаў. Калі апошнія самі вырашылі падысці і разабрацца, запытацца, што здарылася, якая прычына іх прыезду – яны нічога не адказвалі.
Брусы ўдалося перанесці на месца, дзе стаяць непасрэдна крыжы. То бок падзеі адбываюцца ўжо не каля рэстарана, а ў саміх Курапатах. Зміцер Дашкевіч заявіў, што спарахнелыя крыжы будуць замяняцца на новыя. Старыя крыжы, якія адслужылі сваё ці патрабуюць замены, будуць замененыя на свежыя.
Дырэктар Бараўлянскага спецлесгаса Аляксандар Мірановіч папярэдзіў, што любыя працы будуць кваліфікаваныя як супрацьзаконныя з прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці.
Па словах чыноўніка, на ўстаноўку патрэбны адмысловы дазвол з Міністэрства культуры і адпаведнае ўзгадненне з Міністэрствам лясной гаспадаркі. У іншым выпадку новыя крыжы будуць дэмантаваныя. Зміцер Дашкевіч назваў пагрозы бандыцкімі і папрасіў не перашкаджаць працы.
* * *
Зміцер Дашкевіч з паплечнікамі прывёз крыжы да рэстарана «Поедем поедим». Прыгадаем, што першая спроба была няўдалай – машыну затрымалі, «прадукцыю» арыштавалі. Наш карэспандэнт Кастусь Багушэвіч:
– Зараз у Курапатах знаходзіцца літаральна некалькі актывістаў. Яны носяць брусы для крыжоў, якія прывезлі і выгрузілі непасрэдна ля рэстарана – брусы складаюць побач з плотам «Поедем поедим».
Некалькі хвілін таму прыехала міліцыя, але ніякіх дзеянняў не робіць.
Тут знаходзіцца і сям’я Змітра Дашкевіча – яго жонка і дзеці.
Паглядзім, чым усё гэта скончыцца. Але, верагодна, будуць затрыманні.
Да месца народнага супраціву Зміцер Дашкевіч прыехаў з аднадумцамі і сваёй сям’ёй – жонкай Настай і дзецьмі Марай і Давідам.
Хлопцы разгрузілі брусы, цяпер трэба збіць іх у крыжы.
Gepostet von Zmitser Dashkevich am Freitag, 6. Juli 2018
Ахова рэстарана не была падрыхтаваная да такога развіцця падзеяў і пакуль толькі назірае. Міліцыянтаў пакуль няма.
Зміцер Дашкевіч заклікаў усіх неабыякавых далучыцца да сённяшняй вахты ў Курапатах. Тым часам самыя актыўныя абаронцы атрымалі тэрміны адміністрацыйнага зняволення, у асноўным па 10 сутак, паведамляе svaboda.org.