Зміцер Дрозд: Архіўныя пошукі – адна з апошніх легальных мажлівасцяў памяці пра рэпрэсаваных



У неафіцыйны Дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій, 29-га кастрычніка, актуальнай застаецца ўсталяванне дакладнай колькасці рэпрэсаваных беларусаў, якую мусяць усё ж падлічыць наступныя пакаленні.

Пра асаблівасці пошуку дадзеных рэпрэсаваных распавёў архівіст-гісторык Зміцер Дрозд:

– У гэтым пытанні вельмі шмат блытаніны. Многія людзі не разумеюць, што такое рэпрэсіі. Трэба заўсёды проста задаваць пытанне, канкрэтна, як чалавек быў рэпрэсаваны. Калі мы кажам пра класічныя рэпрэсіі, калі чалавека арыштавалі, завялі крымінальную справу, тады гэтыя справы захоўваюцца ў архівах КДБ, а ў Расеі ФСБ. Ёсць раскулачванне, па такіх рэпрэсіях больш матэрыялу засталося на месцах высылкі. Усе гэтыя справы знаходзяцца ў інфармацыйных цэнтрах МУС.

Па словах Зміцера Дразда, адпаведныя звароты ў архівы Беларусі і Расеі могуць складаць сваякі рэпрэсаваных у адвольнай форме. Звычайна прадстаўленне дакументаў  з архіваў у такіх выпадках  – бясплатная паслуга.

Беларускае Радыё Рацыя