Зміцер Дрозд: Мусім нарэшце даць рэальную ацэнку сталінскім рэпрэсіям
Калі сучасны беларус прамаўляе слова “рэпрэсіі”, ён мусіць удакладняць – мае на ўвазе сённяшнія часы, ці сталінскія. Тэме пошуку інфармацыі пра рэпрэсаваных сваякоў былі прысвечаныя практычныя заняткі, што прайшлі ў сталічнай арт-прасторы “Дах-ХХХ”.
Распавядае іх вядоўца – гісторык Зміцер Дрозд:
– Чалавек, калі баіцца, ён можа хвалюецца яшчэ больш, чым калі нешта адбылося. Таму гэта цяжкі час. Я не разумею людзей, якія з нейкім натнехненнем ставяцца да пад’ёму эканомікі. Я б не хацеў бы вярнуцца ў гэты час. Гэта страшы час. Я хачу, каб у беларускім грамадстве была сапраўды дана рэальная ацэнка таго, на колькі гэта ўсё страшна. Немагчыма, каб гэта вярнулася хаця б у нейкім выглядзе. Таму мы ўсе павінны спрыяць таму, каб слова “рэпрэсіі” ў Беларусі было такім жа страшным словам, як, напрыклад, Другая сусветная вайна, як Халакост. То бок гэта ўсе рэчы аднаго парадку.
Гісторык Зміцер Дрозд і сам стаўся ахвярай найноўшых палітычных рэпрэсій. За ўдзел у «Плошчы» 2010 года яго асудзілі да трох гадоў зняволення. На волю ён выйшаў у 2011 годзе.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя.