Зміцер Лукашук: „Ватнікі” і так сюды не паедуць



Кожны дзень мы адсочваем навіны з зоны канфлікту ва Украіне. Але надзвычайная сітуацыя цяпер не толькі на Данбасе. Госць праграмы «Размова Калінкінай» толькі-толькі вярнуўся з «логава нацыяналістаў» – старажытнага Львова. Мы скарысталіся з магчымасці, каб даведацца каб даведацца ў відавочцы: што ж адбываецца цяпер ва Украіне. Госць размовы – журналіст «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук.

«Першае, што пытаюць: ці праўда, што там страляюць і бомбы падаюць. Нічога гэтага няма, асабліва калі гаворка ідзе пра цэнтральную і заходнюю Украіну, а тым больш Львоў. Мае знаёмыя львавяне прасілі: ты прыедзеш – распавядзі, што ў нас усё добра, не страляюць, мы жывем нармальным жыццём», – гаворыць Зміцер Лукашук.

Госць праграмы падкрэслівае, што да ўсіх турыстаў, у тым ліку і расейскамоўных, у Львове ды ва Украіне ставяцца вельмі прыязна. «Усе львавяне разумеюць: «ватнікі» туды не паедуць», – дадаў журналіст.

Што да вайны на Данбасе, украінцы рыхтуюцца да таго, што канфлікт можа працягнуцца яшчэ год і нават больш. Глядзіце больш – у «Размове Калінкінай».

[youtube id=”hRxQ_UmJwDc”]

belsat.eu