Зміцер Паліенка: Лісты не прапускае цэнзура
Генеральная пракуратура перадала справу “групы Аліневіча” у суд. Чацвёра беларускіх анархістаў Ігар Аліневіч, Сяргей Раманаў, Дзмітрый Дубоўскі і Дзмітрый Разановіч чакаюць суда. Яны абвінавачваюцца ў тэрарызме. А сувязі з імі няма, гаворыць іх сябра Зміцер Паліенка:
– Што самае сумнае – мне ад Ігара за ўвесь час не прыйшоў ні адзін ліст. Ні ад Ігара, ні ад іншых хлопцаў, хаця ім шмат пішуць, але лісты не прапускае цэнзура, татальная цэнзура. Пісалі многа скаргаў, але гэта не дапамагае.
Як паведамляецца ў прэсе, сваякі фігурантаў так званай «групы Аліневіча» неаднаразова падкрэслівалі, што лісты і перадачы зняволеным перадаюць амаль заўсёды толькі ад блізкіх родных.
28 кастрычніка мінулага года хлопцаў затрымалі каля ўкраінскай мяжы. У МУС заявілі, што ў іх знайшлі агнявую і халодную зброю, банкаўскія карты, грошы ў розных валютах і іншае.
Беларускае Радыё Рацыя