Зміцер Паліенка прызнаны вязнем сумлення
Міжнародная праваабарончая арганізацыя заклікала беларускія ўлады “неадкладна і без умоваў вызваліць Змітра Паліенку, які быў зняволены выключна за мірнае ажыццяўленне сваіх правоў на свабоду слова і мірных сходаў”.
Летась Паліенка быў асуджаны на 2 гады зняволення з адтэрміноўкай нібыта за напад на міліцыянта падчас роварнага прабегу “Крытычная маса” ў Менску. Сваёй віны актывіст не прызнаў. Пазней ён неаднаразова ўдзельнічаў у пратэстных акцыях і сёлета ўвесну быў арыштаваны.
Паводле суда, ён адбывае прысуджаны яму тэрмін зняволення.
