Зміцер Салаўёў: Адказнасць за парушэнні выбарчага кодэкса не падлягае тэрміну даўніны



Выбары ў мясцовыя саветы 2018 – гэта репетыцыя перад прэзідэнцкімі выбарамі. Таму ўлада ішла на грубыя парушэнні выбарчага заканадаўства пад прыкрыццём старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай. Асабліва ціснулі на студэнтаў, як на слаба абароненую частку насельніцтва, кажа  праваабаронца праваабарончага цэнтра “Вясна” Зміцер Салаўёў:

– На ўчастку №35 Маскоўскага раёну горада Менску падчас папярэдняга галасавання прагаласавала 96,5 адсоткаў. Гэта былі студэнты, якія пражывалі ў студэнцкіх інтэрнатах, быў прымус да галасавання. Усіх загналі, усе прагасавалі. Намеснік дэкана мехмата БДУ заявіў, што той, хто не пойдзе галасаваць, можа наўпрост ісці гандляваць на Ждановічы.

Паводле Змітра Салаўёў, Лідзія Ярмошына апраўдала нават назначэнне дэпутата ў Бярозаўскім раёне Дзмітрыя Гукіна, супраць якога прагаласавала больш 50% выбаршчыкаў па аднамандатнай акрузе.

Усе парушэнні трэба фіксаваць, агалошваць, каб ведалі, як унутры краіны, так і за яе межамі. Адказнасць за парушэнні выбарчага кодэкса не падлягае тэрміну даўніны.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя