Зміцер Шыманскі: Да 100-годдзя БНР правядзем конкурсы ў сацсетках



Конкурсы ў сацыяльных сетках да 100-годдзя БНР правядуць прадстаўнікі берасцейскага арганізацыйнага камітэту па святкаванню Дня Волі. Для пераможцаў прадугледжаныя падарункі. У такі спосаб будзем папулярызаваць нацыянальную ідэю і беларускую сімволіку, – распавёў падрабязней старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ Зміцер Шыманскі:

– Напрыклад, мы плануем конкурс для тых, хто мае акаўнт у Інстаграме. Можна будзе зрабіць фотздымак з фестывалю, размясціць яго на сваім акаўнце ў Інстаграме з хэштэгам BNR100Brest і атрымаць нейкі сімвалічны прыз. Той фотаздымак, які набярэ найбольшую колькасць лайкаў, атрымае яшчэ пасля і каштоўны прыз.

 Як адзначыў Зміцер Шыманскі, інфармацыя аб правядзенні конкурсаў з’явіцца бліжэй да 25 сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце