Зміцер Шыманскі: Ці атрымаем адказы на скаргі?



Скаргі на непразрыстую працэдуру падліку галасоў падалі на ўсіх участках Берасцейскай-Усходняй выбарчай акругі №3. Пра гэта паведаміў каардынатар кампаніі „Права выбару” па Берасцейскай вобласці Зміцер Шыманскі. З яго словаў, на падліку галасоў немагчыма было зразумець, які бюлетэнь быў аддадзены за якога кандыдата:

– Калі за сталом адбываецца такая мітусня, такая маніпуляцыя рукамі, то не зразумела, куды глядзець, за чым сачыць, хто ў якую скрыню чаго кладзе, у які стос складаюцца галасы за таго ці іншага кандыдата. І пасля проста старшыня камісіі агучвае лічбы. Наколькі яны адпавядаюць волевыяўленню выбаршчыкаў – не зразумела назіральнікам. Бо кожны бюлетэнь не дэманструецца сябрам камісіі, як мы прапаноўвалі.

Як адзначыў Зміцер Шыманскі, на скаргі актывісты пакуль не атрымалі адказу, нягледзячы на тое, што даць тлумачэнні сябры камісій павінны былі на працягу сутак.

Беларускае Радыё Рацыя