Зміцер Юркшайціс: Пружаны маюць свае Курапаты
Даследчык Зміцер Юркшайціс сабраў базу дадзеных рэпрэсаваных на Пружаншчыне.
Спіс ахоплівае перыяд з 1918 па 1958 гг. Ён утрымлівае больш за 1000 прозвішчаў рэпрэсаваных саветамі. Прычым, большую частку, па яго падліках, складаюць палякі:
– Саветы проста прыйшлі, і на падставе таго, што хтосьці не з’яўляўся грамадзянінам Савецкага Саюза, адпраўлялі ў лагеры. Гэты спіс я выклаў у сябе на старонцы.
Даследчык і паэт сцвярджае, што Пружаны таксама маюць свае Курапаты – месца масавых расстрэлаў, арганізаванае і пасля знішчанае Саветамі:
– Шмат людзей з Пружанаў, якія проста жылі побач, іх рэпрэсавалі. Некаторых забілі ў нашым лесе пад Ляхамі, а цяпер там зрабілі сметнік.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Зміцер Юркшайціс родам з Пружанаў. У спісе ахвяраў ёсць і брат яго прадзеда.
Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя