Змяняюцца ўмовы праграмы Каліноўскага
Стыпендыяльная праграма імя Каліноўскага на навучанне ў Варшаўскім Універсітэце моцна змяняецца. Пра гэта паведамляецца на сайце Усходнееўрапейскага інстытута Варшаўскага Універсітэта.
Змены закрануць тых асобаў, якія збіраюцца падавацца на праграму Каліноўскага першай і другой ступені. Набор на іх прыпыняецца пасля 2016/2017 навучальнага года.
Урад абяцае працягнуць фінансаванне пяцігадовай адукацыі тым студэнтам, якія ўжо вучацца на праграме. Разам з тым з новага навучальнага года плануецца набор ужо на новую праграму. Яна будзе называцца “Стыпендыяльная праграма ўраду Польшчы імя Кастуся Каліноўскага ІІ”.
Адна з ініцыятараў праграмы Каліноўскага Іна Кулей кажа, што ўся інфармацыя пра змены пакуль не афіцыйная.
Кулей: “Па ўсіх пытаннях пакуль ідуць перамовы. І па новай праграме і па старой праграме. Пакуль гаварыць няма пра што”.
Па словах Кулей, афіцыйныя заявы з’явяцца не раней за сярэдзіну чэрвеня.