„Знайсці прычыну для звальнення можна на кожнага”



Інжынер па ахове працы Уладзімір Табула стаў чарговай ахвярай Дэкрэту прэзідэнта РБ №5, калі кіраўнік прадпрыемства можа самастойна звольніць работніка, які здзейсніў дысцыплінарны праступак. Калі яшчэ ўчора хваліў работніка за стараннасць і прафесіяналізм, а сёння западозрыў яго ў напісанні ананімкі ў пракуратуру. У ананімцы паведамлялася пра падроблены пратакол аб праходжанні дырэктарам праверкі ведаў аб ахове працы ў міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва. А нейкі праступак пры жаданні знайсці нецяжка для афіцыйнага афармлення звальнення. “Хаця праступак у дачыненні да мяне прыцягнуты за вушы,” – кажа Уладзімір Табула:

– Падрабілі пратаколы праверкі ведаў. Подпісы падробныя генеральнага дырэктара, нібыта ён праходзіў праверку ведаў у міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва, і гэта вельмі лёгка правяралася. У той дзень стаіць 8 гадзінаў у генеральнага дырэктара, і той дзень, калі ён нібыта павінен быў праходзіць праверку ведаў у камісіі горада Менска у міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва, у той дзень на прадпрыемстве падпісваюцц а каля 10-11 загадаў.

Паводле Уладзіміра Табулы, існаванне гэтых пратаколаў не было сакрэтам. Ён адмаўляе абвінавачванне Генеральнага дырэктара прадпрыемства “Граніт” Эдуарда Гаўрылковіча.

Беларускае Радыё Рацыя