Знакаміты дысідэнт Уладзімір Букоўскі абвесціў галадоўку



Знакаміты пісьменнік, дысідэнт яшчэ савецкага часу, палітык Уладзімір Букоўскі ў блогу абвесціў пра сваю галадоўку.

Уладзімір Букоўскі заявіў наступнае: “Ужо год у дачыненні да мяне вядзецца зацятая і намерная кампанія паклёпу, дыскрэдытацыі і пераследу. Гэта спецаперацыя ФСБ у адрозненне ад мноства папярэдніх спробаў, чамусьці актыўна падтрымліваецца праваахоўнымі органамі Вялікабрытаніі, якія не спыняюцца нават перад фальсіфікацыяй абвінавачванняў і шырокім распаўсюдам хлусні. У спробе спыніць гэтую брутальную кампанію дыскрэдытацыі ў савецкім стылі і з надзеяй на традыцыйныя для Брытаніі правасуддзе і справядлівасць, я звярнуўся ў Высокі суд Лондана для абароны свайго імя і рэпутацыі ад гэтага гнюснага паклёпу. Шкада, але як і многія іншыя традыцыі, гэтая традыцыя ў Брытаніі больш не існуе. Цягам ужо васьмі месяцаў Высокі суд зацягвае разгляд справы. Замест гэтага пракуратура рыхтуе нейкі паказальны працэс, на якім будзе зноў і зноў паўтараць тыя ж безпадстаўныя інсінуацыі і і тую ж абуральную хлусню – на радасць крамлёўскім СМІ. Відавочна, што гэта не мае нічога агульнага з правасуддзем. Я не маю намеру дастаўляць ім такое задавальненне. Я абвяшчаю галадоўку да той пары, пакуль гэтыя абсурдныя абвінавачванні не будуць знятыя, гэты кафкіянскі працэс не будзе спынены, а Высокі суд урэшце не разгледзіць мой іск”.

Гісторыя правакацыі пачалася амаль год таму, калі ў кампутары Уладзіміра Букоўскага нібыта была выяўлена дзіцячая порнаграфія.

Беларускае Радыё Рацыя